«ПЛАSТФОРМА МЕНСК — 2016»: АГЛЯД ГАЛОЎНЫХ ПАДЗЕЙ

15-21 лютага ў Менску пройдзе IV Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў «ПлаSтформа Менск — 2016». Гледачам будзе прадстаўлена шырокая панарама пластычнага эксперымента ў Беларусі і замежных краінах.

Stigma04-photo-by-James-Quah

«Стыгма» Кіт Джонсан // фота: Kitt Jonsan

Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў «ПлаSтформа Менск» упершыню быў праведзены ў сталіцы ў 2013 г. Ягонымі ініцыятарамі і арганізатарамі выступілі Вячаслаў Іназемцаў (пластычны тэатр «InZhest», Менск), Аляксандр Цебянькоў (танцтэатр «Галерэя», Гродна), Іна Асламава (група сучаснай харэаграфіі «Quadro», Гомель). Зараз форум упершыню пройдзе пры дзяржаўнай падтрымцы. Галоўным арганізатарам «ПлаSтформы Менск — 2016» з’яўляецца Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. З кожным годам «ПлаSтформа» набывае ўсё большы аўтарытэт і вядомасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сярод удзельнікаў сёлетняга форуму — калектывы з Беларусі, Польшчы, Украіны, Даніі.

Асаблівасцю «ПлаSтформы-2016» стане «Польскі вектар» (19-21 лютага) — паказ лепшых спектакляў Польскай платформы танца.

Сярод іх — монаперформанс «Ніжыньскі. Свята сноў» (харэагр. Анна Гадоўска, Томаш Выгода, ідэя і пастаноўка Славаміра Краўчыньскага), уганараваны галоўнымі ўзнагародамі Польскай платформы танца — «За лепшы спектакль» і «За лепшае выкананне». Сваю новую работу — танцспектакль «Райская аблава» (19 лютага) — прадставіць Lubelski teatr tanca (Люблін, Польшча), сталы ўдзельнік «ПлаSтформы».

Перформанс «Vasen-Extasen» тэатра танца Karakuli // крыніца фота: © 4dance.by

Перформанс «Vasen-Extasen» тэатра танца Karakuli // крыніца фота: © 4dance.by

Спектаклі «ПлаSтформы» адбудуцца на 4-х сцэнах: у ДК культуры і спорту чыгуначнікаў, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, Нацыянальнай школе прыгажосці і Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Падзеяй форуму стане прэм’ера польска-беларускага спектакля «After Before» (18 лютага) ў пастаноўцы слыннага польскага харэографа Мацея Кузьмінскага. Спектакль з’яўляецца вынікам 2-тыднёвай эксперыментальнай працы Мацея Кузьмінскага са студэнтамі кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Упершыню ў замежнай праграме «ПлаSтформы» будзе прадстаўлена Данія. У дзень закрыцця форуму (21 лютага) гледачы ўбачаць монаперформанс «Стыгма» знакамітай дацкай танцаўшчыцы і харэографкі Кіт Джонсан, што ўвайшоў у спіс 10 лепшых перформансаў 2003 г. па версіі газеты «New York Times».

Асобнай старонкай праграмы «ПлаSтформы» стануць спектаклі слынных беларускіх прадстаўнікоў танцавальнага і пластычнага тэатра. Адкрыецца форум спектаклем «ДК-Данс — Рытуал развітання» (15 лютага) пластычнага тэатра «InZhest» (Менск), што адзначыў летась 35-годдзе творчай дзейнасці. Сярод іншых удзельнікаў беларускай праграмы:
— танцтэатр «Галерэя» (Гродна), танцспектакль «Было — не было»,
— тэатр танца «Skyline» (Менск), танцспектакль «Блізкасць»,
— тэатр танца «ОтражениЯ» (Менск) — танцспектакль «Інтра»,
— праект Сяргея Паяркова (Менск) — монаперформанс «Зерне»,
— тэатр танца «Karakuli» (Менск) — перформанс «Vasen-Extasen»,
— тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка (Віцебск) — танцспектаклі «Правінцыя», «Паравіны года»,
— Міхаіл Камінскі (Менск) — «Імправізацыя без сакрэтаў».

Прэм’еру новага спектакля «I’m OK» (16 лютага) прадставіць Laboratory Figures Oscar Schlemmer (Магілёў). Новую эксперыментальную пастаноўку прадставіць ID Project (Беларусь-Украіна), вядомы сталічнаму гледачу з леташняй «ПлаSтформы». Перформанс «Лабараторная работа № 19.9» (18 лютага) — вынік лабараторыі, зладжанай у Менску летам 2015 г. Вядоўцамі лабараторыі, а таксама аўтарамі ідэі і пастаноўшчыкамі работы выступілі Іна Асламава (Гомель, Беларусь) і Данііл Белкін (Днепрапятроўск, Украіна). Па заканчэнні кожнага вечара будзе праходзіць абмеркаванне спектакляў з гледачамі.

Апроч таго, «ПлаSтформа Менск —2016» прадставіць надзвычай насычаную адукацыйную праграму, скіраваную не толькі на практычнае засваенне сучасных тэатральных і перфарматыўных практык, але і на іх тэарэтычнае асэнсаванне.
Агата Сінярска ў монаперформансе «Смерць 24 кадры ў секунду, або Зрабі мне так, як у сапраўдным фільме», © Katarzyna Machniewicz

Агата Сінярска ў монаперформансе «Смерць 24 кадры ў секунду, або Зрабі мне так, як у сапраўдным фільме», © Katarzyna Machniewicz

З гэтай мэтай у межах «ПлаSтформы» адбудуцца лекцыі польскіх адмыслоўцаў Анны Круліцы (танцавальны крытык, куратарка, каардынатарка сцэны сучаснага танца ў Старамейскім цэнтры культуры моладзі) і Ядвігі Маеўскай (танцавальны крытык, куратарка, выкладчык кафедры тэатра і драмы ў Ягелонскім універсітэце) «Як разумець сучасны танец і як пісаць пра яго?» (9-13 лютага, 19.00). Яшчэ адна падзея «ПлаSтформы» — Міжнародны сімпозіум танца, які адбудзецца 15 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. У сімпозіуме возьмуць удзел беларускія і польскія адмыслоўцы. Практычныя майстар-класы з удзелам польскіх і беларускіх педагогаў пройдуць у школе танца Skyline Dance Studio (вул. Куйбышава, д. 22, 3 паверх).

Партнёры «ПлаSтформы-2016»:
Польскі інстытут у Менску, Міністэрства культуры Польшчы, Усходнееўрапейская платформа перфарматыўных мастацтваў, Інстытут музыкі і танца, Цэнтр культуры ў Любліне, Art Station Foundation, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Менскі Палац культуры і спорту чыгуначнікаў, Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «Art Corporation», галерэя сучаснага мастацтва «Ў», арт-цэнтр «Крок», Skyline Dance Studio, медыяпраект «pARTisan», ticketpro.by, bileti.by, kvitki.by. Галоўны арганізатар форуму — Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Інтэрнэт-парталы: relax.by. (генеральны інфармацыйны партнёр), а таксама tut.by, kultprosvet.by, ziernie-performa.net, 4dance.by, citydog.by, bolshoi.by, kyky.org.

Праграма спектакляў «ПлаSтформа Менск — 2016»

15 лютага (пн.)
Палац культуры чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7), 19.00
Тэатр «InZhest» (Менск) — «ДК Данс — Рытуал развітання»
Адкрыццё ПлаSтформы-2016

16 лютага (аўт.)
Палац культуры чыгуначнікаў, 19.00
Laboratory Figures Oskar Schlemmer (Магілёў) — «I’m OK»
Тэатр танца «Skyline» (Менск) — «Блізкасць»
Тэатр танца «ОтражениЯ» (Менск) — «Інтра»
Праект Сяргея Паяркова (Менск) — «Зерне»

17 лютага (ср.)
Палац культуры чыгуначнікаў, 19.00
Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка (Віцебск) — «Правінцыя», «Паравіны года»
Танцтэатр «Галерэя» (Гродна) — «Было — не было»

18 лютага (чц.)
Палац культуры чыгуначнікаў, 19.00
ID Progect — «Лабараторная работа № 19.9» (Беларусь-Украіна)
Эксперыментальны спектакль студэнтаў кафедры харэаграфіі БДУКМ «Пасля До» (пастаноўка Мацея Кузьмінского, Польшча)

19 лютага (пт.)
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44), 19.30
Люблінскі тэатр танца (Польшча) — «Райская аблава»
Нацыянальная школа прыгажосці (ул. Мельнікайтэ, 4), 18.00, 21.00
Тэатр танца «Karakuli» (Менск) — «Vasen-Extasen»

20 лютага (сб.)
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3), 15.00
Міхаіл Камінскі (Менск) — «Імправізацыя без сакрэтаў»
Аўрора Любас (Польшча) — «АКТЫ»
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, 19.30
Януш Орлік (Польшча) — «У полі зроку»
Мацей Кузьмінскі праект (Польшча) — «Пакой 40»

21 лютага (ндз.)
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, 17.00
Хігін Дэлімат (Польшча) — «Для жыхароў»
Агата Сінярска (Польшча) — «Смерць 24 кадры ў секунду, або Зрабі мне так, як у сапраўдным фільме»
Томаш Выгода і «Праект абраду мары» (Польшча) — «Ніжыньскі. Свята сноў»
Кіт Джонсан (Данія) — «Стыгма»
ЗАКРЫЦЦЁ ФОРУМУ

Сачыце за абнаўленнем інфармацыі на нашым сайце, а таксама ў суполках:
facebook.com/PlaStforma
facebook.com/inzhest

Білеты можна набыць:
У касе ДКЧ: тэл. 224-89-95
У касе РТБД: тэл. 385-97-51 (і анлайн)
У касе НЦСМ: +375295628238
Даведкі і папярэдняя замова білетаў:
+37529 3863865 (velcom)
+37529 7663023 (мтс)

afisha_sajt


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology